РУС БЕЛ ENG

"Ад прадзедаў спакон вякоў нам засталася спадчына..."

07.09.2024

Дзень беларускага пісьменства - адна з самых значных культурных падзей Рэспублікі Беларусь і сапраўднае свята роднага слова.
Менавіта гэта падзея і стала асноўнай для вучняў Крапівенскай школы ў першую суботу навучальнага года.
Падчас мерапрыемства вучні 5-8 класаў пазнаёміліся з гісторыяй узнікнення дадзенага свята. На карце Беларусі вызначылі гарады, у якіх з 1994 года праводзіўся Дзень беларускага пісьменства. Старэйшыя вучні расказалі пра першадрукара Францыска Скарыну, вучні 5-6 класаў падрыхтавалі выразнае чытанне вершаў на беларускай мове. Таксама з усімі ўдзельнікамі мерапрыемства была праведзена літаратурная віктарына на веданне культуры і гісторыі сваёй краіны. Кожны вучань змог паказаць свой талент, кемлівасць і знаходлівасць.