РУС БЕЛ ENG

МОВА: ЦІКАВА І ЗАЙМАЛЬНА

02.12.2023

Шосты дзень тыдня з'яўляецца арганічнай часткай вучэбна-выхаваўчай сістэмы школы. Таму ў нашай школе кожны тыдзень праводзяцца прадметныя суботы. 

Першая зімовая субота была прысвечана папулярызацыі беларускай мовы і літаратуры. З вучнямі была праведзена гульнёвая праграма "Мова: цікава і займальна". Кожны жадаючы мог паказаць свае веды пры разгадванні крыжаванак, перакладзе слоў з рускай мовы на беларускую або ў хуткім і правільным вымаўленні скарагаворак. Вучням старэйшых класаў былі прапанаваны заданні на веданне старажытнай літаратуры і культуры Беларусі, а самыя юныя знаўцы мовы прынялі актыўны ўдзел у разгадванні загадак. Найбольш творчыя вучні праявілі сябе ў "Паэтычным" туры.